У Беларусі ўводзяцца сезонныя абмежаванні на праезд велікагрузных аўтамабіляў

Источник материала:  
19.05.2010 15:00 — Новости Авто

Часовыя абмежаванні на праезд велікагрузных аўтамабіляў будуць дзейнічаць на рэспубліканскіх дарогах Беларусі з 20 мая па 31 жніўня.

Як патлумачылі ў прэс‑службе дэпартамента «Белаўтадар» Мінтранса, у названы перыяд

у дзённы час сутак (з 11.00 да 21.00) пры тэмпературы паветра вышэй за 25°С абмяжоўваецца рух транспартных сродкаў з нагрузкай на адзіночную вось больш чым 6 тон па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах з асфальтабетонным пакрыццём. Рух названага аўтатранспарту дазволены з 21.00 да 11.00.

У «Белаўтадары» адзначылі, што часовыя абмежаванні не тычацца перавозак пасажыраў, жывых жывёл, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, бетонных і асфальтабетонных сумесей, небяспечных грузаў, хуткапсавальных грузаў, насеннага фонду і перавозак, звязаных з прадухіленнем або ліквідацыяй надзвычайных сітуацый.

На аўтамабільных дарогах устаноўлены часовыя дарожныя знакі, для транспартных сродкаў, якія трапляюць пад абмежаванні, вызначаны пляцоўкі і месцы адстою. За перамяшчэннем »цяжкавагавікоў» арганізаваны пастаянны кантроль. За пашкоджанні дарог, выкліканыя рухам з парушэннем абмежаванняў, вінаватыя будуць прыцягвацца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Як патлумачылі ў «Белаўтадары», часовыя абмежаванні абумоўлены тым, што пры высокіх станоўчых тэмпературах асфальтабетоннае пакрыццё пад уздзеяннем павышаных восевых нагрузак транспарту дэфармуецца, што прыводзіць да ўтварэння дарожных увагнутасцяў, зрушэнняў, да з’яўлення калейнасці. У выніку народная гаспадарка нясе ўнушальныя страты. Акрамя таго, ствараецца рэальная пагроза бяспецы дарожнага руху. Таму пастановы аб абмежаванні руху аўтатранспарту выдаюцца штогод.


БелаПАН

←В Беларуси вводятся сезонные ограничения на проезд большегрузных автомобилей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика