Renault, Nissan і Daimler дамовіліся на траіх
Renault і Nissan ужо маюць даволі трывалую гісторыю супольнай працы. Цяпер да альянса далучыўся і «Daimler».
Згодна з пагадненнем інтэрнацыянальная каманда абмяняецца сімвалічнымі долямі акцый, займецца распрацоўкай бензінавых і дызельных рухавікоў і будзе супрацоўнічаць у вытворчасці камерцыйных аўтамабіляў.Галоўныя плюсы альянсу — зніжэнне выдаткаў на распрацоўку і выпуск машын за кошт выкарыстаня супольных тэхналогій і кампанентаў.
Renault разам з Mercedes‑Benz, які належыць Daimler, зараз распрацоўвае наступнае пакаленне малечы Smart ForTwo і уласнага Twingo. Абодва яны будуць мець электрычны прывад на заднія колы і выйдуць прыкладна ў 2013 годзе.
На фронце рухавікоў «Рэно» і «Нісан» падзеляцца з немцамі агрэгатамі на 3 і 4 цыліндры, якімі Daimler збіраецца узбройваць свае кампактныя прэміум аўтамабільчыкі. У адваротным кірунку ад «Даймлера» да ніссанаўскага брэнда Infiniti паедуць больш магутныя рухавікі на 4 і 6 цыліндраў.
І нарэшце, тры кампаніі будуць шчыльна працаваць над лёгкімі фургонамі. Напрыклад, Mercedes‑Benz мае выпусціць у 2012 годзе кампактны мікрааўтобус на базе архітэктуры Renault.
Кіраваць новым саюзам будуць старшыня Daimler Дытар Цэтшэ і кіраўнік франка‑японскага альянсу Карлас Гон.
Аўтар: Алесь Чарняковіч