Для каго будуецца дарога?

Источник материала:  
23.03.2010 10:07 — Новости Авто
Пры аўтамабільнай дарозе Р86 на выездзе з Докшыцаў у бок Мядзела насыпаныя вялікія гурбы пяску, што азначае пачатак капітальнага рамонту дарогі. Паводле чутак, якія цыркуюлююць у рэгіёне, дарожныя работы нібыта звязаныя з меркаваным прыездам на радзіму продкаў украінскага прэзідэнта Віктара Януковіча, які ўжо двойчы праязджаў гэтай дарогай, калі ў эпоху Кучмы яшчэ быў прэм’ер-міністрам.

У докшыцкім дарожна-будаўнічым прадпрыемстве №180 гэтыя чуткі абвяргаюць і сцвярджаюць, што капітальны рамонт дарогі планаваўся даўно. “Праект быў распрацаваны яшчэ два ці тры гады таму. Меркавалі пачаць рамонт летась, але тады не было грошай. Мінулай жа восенню “Віцебскаўтадар” знайшоў сродкі і ўключыў дарогу ў план капітальнага рамонту”, - паведаміў карэспандэнту “Народных навінаў” галоўны інжынер Уладзімір Місачэнка.



←Saab возобновил производство автомобилей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика