Ці падаражэюць бэкашныя iншамаркi пасля 1 лiпеня?
17.03.2010 11:00
—
Новости Авто
Выбар на беларускiх аўтарынках пакуль шырокi. А прагназаваць, цi падскочаць кошты пасля 1 лiпеня, не бяруцца нават эксперты.
Многiя ўжо змiрылiся з тым, што ў лiпенi кошты на былыя ў карыстаннi машыны павялiчацца працэнтаў на 20. Прычына ў павелiчэннi размытнёўкi. Але апошнiм часам з'явiлiся чуткi, што новую размытнёўку могуць i не ўвесцi.
Каму верыць у гэтай сiтуацыi? Карэспандэнт "Звязды" паспрабаваў высветлiць — чаго чакаць беларускiм аўтамабiлiстам? І цi растуць сёння кошты на прыгнаныя ў Беларусь машыны?
Новыя мытныя пошлiны на ўвоз бэкашных аўто павiнны ўвесцi з першага лiпеня. Нагадаем, што размытнёўка для юрыдычных асобаў ўжо павялiчылiся. Сёння некаторыя аўтасалоны яшчэ прадаюць новыя iншамаркi па старых коштах, але ў будучым машыны зробяцца "залатымi". Збольшага кошты ўжо падскочылi на чатыры, пяць, шэсць тысяч долараў i вышэй.
Па плане тое ж самае павiнна адбыцца з бэкашнымi iншамаркамi, якiя ўвозяць у краiну фiзiчныя асобы. Кошты на аўтарынках павiнны павялiчыцца, а ў Беларусь рынуцца цэлыя дывiзii расiйскiх пакупнiкоў. Там кошты на iншамаркi касмiчныя, таму пасля ўвядзення супольнай мытнай прасторы ў Расii знойдзецца шмат ахвотных купiць беларускi "аўтахлам".
Але не ўсё так проста i адназначна. Яшчэ ўзiмку беларускi аўтаэксперт Анатоль Шаўчэнка, старшыня Беларускай аўтамабiльнай федэрацыi, прааналiзаваў сiтуацыю карэспандэнту "Звязды":
— Пытанне адзiнай мытнай прасторы застаецца адкрытым. У дыялогу з Расiяй у нас пакуль хапае супярэчнасцяў. Па iнфармацыi з афiцыйных крынiц, падаражэнне аўтамабiляў — пытанне неадназначнае. Сцвярджаць нешта на 100 працэнтаў немагчыма.
Калi памятаеце, увосень чакалася, што з новага 2010 года павелiчэнне размытнёўкi чакае не толькi юрыдычных асобаў, але i фiзiчных. Тады аўтаэксперт Анатоль Шаўчэнка ўгадаў, што пытанне можа быць адкладзена. Так яно i здарылася — датай увядзення новых пошлiнаў для фiзiчных асобаў абвясцiлi 1 лiпеня.
А вось ужо ў сакавiку з'явiлiся першыя сiгналы таго, што i пасля першага лiпеня размытнёўка можа не змянiцца.
Кошты на аўто залежаць ад нафтавага пытання
Навошта беларусам павышаць размытнёўку на аўто? У межах супольнай мытнай прасторы, а ў перспектыве адзiнай эканамiчнай прасторы мы разлiчваем на расiйскiя энерганосьбiты па "лiберальных" коштах. Для нашай эканомiкi гэта стратэгiчнае пытанне. У параўнаннi з iм высокая размытнёўка на машыны (Расiя абараняе сваю аўтапрамысловасць) — драбяза. Хоць гэта таксама вялiкiя страты нацыянальнага бюджэту.
Але некаторыя нафтавыя i газавыя супярэчнасцi памiж Беларуссю i Расiяй ставяць iдэю адзiнай эканамiчнай прасторы пад сумнеў.
Да канца пагадненне па размеркаваннi ўвазных мытных пошлiнаў яшчэ не распрацаванае. Таму невядома — цi прыйдуць прадстаўнiкi Камiсii мытнага саюза ад Беларусi, Расii i Казахстана да агульных высноў.
Калi не — пытанне пра пошлiны на аўтамабiлi як мiнiмум адкладзецца.
Цi можна прайграць ад набыцця машыны?
Дакладна сцвярджаць, што будзе з коштамi пасля 1 лiпеня, гэта тое самае, што пiсаць вiламi па вадзе.
Эксперты, як i звычайныя аўтааматары, губляюцца ў здагадках.
— Не хачу гадаць на кававай гушчы, але арыентуюся на тое, што калi паабяцалi павысiць размытнёўку з 1 лiпеня, то, хутчэй за ўсё, справа iдзе да гэтага, — лiчыць шэф-рэдактар беларускай версii часопiса Auto Bild Яўген ДУДАРАЎ. — Кошты на машыны паступова павышаюцца, але буму на аўтарынках няма, магчыма, ажыятаж пачнецца перад 1 лiпеня. Многiя перагоншчыкi наўмысна прытрымлiваюць аўтамабiлi, збiраюцца зарабiць на расiянах i чакаюць увядзення адзiнай мытнай прасторы.
Тым часам прадпрымальныя расiяне ўжо пачалi набываць iншамаркi з беларускiмi нумарамi.
— Мой зяць з Масквы набыў аж тры машыны, вось тут у гаражах стаяць, — распавядае Васiль Аляксандравiч, сябар аднаго са сталiчных гаражных кааператываў. — Чакае, што прыбяруць беларуска-расiйскую мытню, ён забярэ машыны i ўдвая даражэй прадасць iх у Маскве.
Сталiчны аўтарынак "Ждановiчы" ў выхадныя, як мiнулай вясной, забiты машынамi. Пакупнiкоў хапае, але тлуму няма.
— Сонца засвяцiла — кошты падскочылi. Так было заўсёды. Машыны зараз павiнны з рук вырываць, але грошай у людзей мала, кiшэнi — дзiравыя, — незадаволена апiсвае сiтуацыю перагоншчык Саша. — А гэта, можа быць, мой апошнi шанц нешта зарабiць. Усё адно бiзнэс ляснецца. Параўнай сам: сёння размытнёўка на мiнiвэн "Додж Караван" 2005 года з аб'ёмам рухавiка ў 3300 кубiчных сантыметраў каштуе ў Беларусi 2000 еўра. У Расii — больш за 11??000 еўра. Так будзе i ў нас.
Кошты на "Ждановiчах" пакрысе растуць. Прыкладна на паўтысячы долараў, што датычыцца машын сярэдняга класа. Спiсаць гэта можна на веснавыя падаражэннi.
Напрыклад, папулярны "Сiтраэн С5" 2001 года з дызельным рухавiком у 2000 кубiчных сантыметраў каштуе каля 7500 долараў ЗША. Улетку такое аўто можна было знайсцi прыкладна за 7 тысяч. "Рэно-Лагуна" таго ж года i з падобным рухавiком каштуе прыкладна 7700 долараў. Зноў-такi ўлетку, калi iдэя супольнай эканамiчнай прасторы ў народзе яшчэ не абмяркоўвалася, знайсцi "Лагуну" можна было за 7000—7300 долараў ЗША.
За дызельную "Нiсан-Альмера" 2004 года з рухавiком у 1500 кубiчных сантыметраў, якую ўлетку я набыў за 7000 долараў ЗША, сёння просяць ад 7600 да 10 000. Вось такi хаос робiцца на рынку. Але гэтыя кошты пакуль яшчэ нармальныя.
Не хацелася б уводзiць у зман шаноўных чытачоў "Звязды" i пiсаць, што машыны могуць патаннець, калi з 1 лiпеня не ўвядуць новую размытнёўку.
Аўтаэксперт Анатоль Шаўчэнка папярэджвае, што кошты з часам усё адно павялiчацца на 10—15 працэнтаў (калi сёння машына абыдзецца ў 6000 долараў, то будзе каштаваць 6600—6900 зялёных). Усё з-за таго, што новыя аўто, якiя сёння купяць у беларускiх аўтасалонах, з часам будуць перапрадавацца. Вядома, за больш высокiя сумы, чым каштуюць сёння "бэкашкi" адпаведнага года. Такiмi будуць наступствы павелiчэння размытнёўкi для юрыдычных асобаў, што ўжо адбылося.
Таму калi ў вас сёння атрымаецца выбраць добры аўтамабiль па сярэднiх коштах, наўрад цi потым пра гэта будзеце шкадаваць.