Паліна Рэспубліка прэзентуе альбом “Бясконцы красавік”.
15 траўня Паліна Рэспубліка разам з музыкамі жывога складу прадставіць песні з альбому “Бясконцы красавік”. Канцэрт пройдзе ў дзвюх аддзяленнях: прэм’еры, сюрпрызы і найлепшыя песні за 7-гадовую творчую кар’еру.
Доўчаканая прэзентацыя адбудзецца 15 траўня ў культурнай прасторы “Студыя 67” у Мінску (пр.Партызанскі, 2а) у 19.00.
Увага! Квіткі прадаюцца толькі на танцпляц, столікаў на дадзенай пляцоўцы не прадугледжана
Паліна Рэспубліка (сапраўднае імя Паліна Паланейчык) - спявачка з Мінску, мае 21 год, вучыцца на режысера ў Акадэміі мастацтваў. Пераможца фестывалю “Бардаўская восень-2011”. Прызнаная “Адкрыццём году ў беларускай музыцы-2011” па версіі Tuzin.fm. Выступае ў суправаджэнні гурта. Паспяхова гастралюе па Беларусі, Украіне і Польшчы. Самыя вядомыя песні “Як ты”, “Сарафан”, “Дарэчы”, “Танга” ды інш.