7 мая — вялікі сольны канцэрт гурта «NAVI»

Источник материала:
01.05.2015 10:22 — Афиша

7 мая гурт «NAVI» адзначыць свой Дзень народзінаў вялікім сольным канцэртам у клубе «Мулен Руж» (вул. Кальварыйская, 1).

 7 мая — вялікі сольны канцэрт гурта «NAVI»

Беларускі гурт «Navi», пераможца шматлікіх музычных конкурсаў, святкуе свой Дзень народзінаў вялікім сольным канцэртам. За два гады свайго існавання гурт паспеў выпусціць два альбомы, адзін з якіх цалкам беларускамоўны.

Музыкі паспяхова выступаюць у Беларусі, Украіне і Расіі. Іх кліпы транслююцца па шматлікіх тэлеканалах, а песні гучаць на большасці беларускіх радыёстанцый.

Поспех гурта неаднаразова адзначылі Дыяна Арбеніна («Начныя снайперы») і Сяргей Бабкін («5′Nizza» , «Брусэль»).

Квіткі:

— 100 000;

— 150 000 (столік);

— 120 000 (у дзень канцэрта).

Квіткі праз інтэрнэт: http://afisha.bycard.by/performance/NAVI

 

Касы ў горадзе: http://www.bycard.by/info/cashplaces

21.by  

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика