Паміж паэзіяй і музыкай: у Мінску прайшоў «Файны фэст»
Источник материала:
21.03.2015 16:26
—
Афиша
Вечар 19 сакавіка ў бары «ДК» запомніўся цёплай і ўтульнай атмасферай. А менавіта ў гэтым дзень арганізатары вечарынаў «Беларусам быць модна» вырашылі зладзіць «Файны фэст» - вечар паэзіі і музыкі, яшчэ і запрасіць зусім розных гасцёў. З паэтаў на сцэне пабывалі непаўторны Севярын Квяткоўскі, абаяльны Уладзь Лянкевіч, захапляльны Алесь Плотка, кранальная Віка Трэна. А музычную частку дапоўнілі рэпер Zenam і панк-гурт Amaroka. Як усё адбывалася – у нашым фотарэпартажы.
Аўтар: Павел Аксіновіч; фота: Геогрій Камісараў.
21.by